26 снежня 2024, Чацвер, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Пытанне да Менска аб прызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі справядлівае

63

Менш чым за суткі да нефармальнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева прэм’ер-міністр Расеі зрабіў гучную заяву.

Уладзімір Пуцін «рассакрэціў» адзін з пунктаў парадку дня сустрэчы, па якім А.Лукашэнку прыйдзецца ўсё ж вызначыцца – прызнанне незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, паведамляе АФН.

Нагадаем, што год таму Лукашэнка даў абяцанне разгледзіць гэтае пытанне.

Сёння пасля сустрэчы з кіраўніком Паўднёвай Асеціі Эдуардам Какойты, Пуцін заявіў, што лічыць цалкам «справядлівым пытаннем» да кіраўніцтва Беларусі наконт прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, перадае Прайм-ТАСС.

Натуральна, Пуцін адзначыў, што гэтае пытанне павінна вырашаць толькі кіраўніцтва Беларусі. Па яго словах, Расея «ніколі нікога не падштурхоўвала і не прасіла» прызнаць незалежнасць гэтых дзвюх «рэспубалік».

Аднак Пуцін нагадаў, што Расея і Беларусь будуюць «саюзную дзяржаву», і, апроч таго, Расея шмат год аказвала эканамічную і палітычную падтрымку Беларусі.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках