Над Менскам развяваюцца бел-чырвона-белыя сцягі (Фота)
3- 26.08.2009, 13:51
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» працягваюць вывешваць нацыяльныя сцягі ў гарадах Беларусі.
Бел-чырвона-белыя сцягі з’яўляюцца ў межах кампаніі па легалізацыі нацыянальнай сімволікі і ўмацаванні за ёю статусу гістарычнай.
Нагадаем, што з 14 красавіка па 14 траўня напярэдадні ўгодак рэферэндуму аб змене нацыянальных сімвалаў прайшла першая маштабная акцыя з патрабаваннем легалізацыі бел-чырвона-белага сцяга. Тады нацыянальныя сцягі з'яўляліся над цэнтрам Менска штодзень.
З 14 чэрвеня акцыя працягнулася. Зараз сцягі над горадам будуць з'яўляцца стала да таго моманту, пакуль улады не адменяць забарону на іх публічнае выкарыстанне і не вернуць бел-чырвона-беламу сцягу статус гістарычнай сімволікі.