1 лiстапада 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Вынікі знешняга гандлю за першае паўгоддзе нездавальняльныя

8

Такую ацэнку знешняму гандлю сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску даў намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Віктар Міхно.

«У цэлым вынікі за першае паўгоддзе нездавальняльныя. У падобным становішчы апынулася не толькі Беларусь, але і іншыя краіны», - паведаміў Міхно. Пры гэтым ён патлумачыў, што «развіццё крызісных з'яваў у сусветнай эканоміцы пацягнула за сабой зніжэнне колькасці экспартных аперацыяў, і, як вынік, попыту на беларускую прадукцыю».

Так, за студзень-ліпень аб'ем экспарту склаў 9 млрд даляраў, што на 47,7% менш за узровень аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым прагнозны паказчык па росце экспарту складаў 18,5%. Аб'ём імпарту за першае паўгоддзе склаў 12,95 млрд даляраў ці на 33,4% менш, чым у студзені-ліпені 2008 года. Адмоўнае сальда знешняга гандлю павялічылася ў 1,8 раза да 3,94 млрд даляраў, перадае «Інтэрфакс».

Акрамя таго, В.Міхно адзначыў, што істотна знізіліся сярэднія кошты на экспарт і імпарт. Так, экспартныя кошты на нафту ў сярэднім скараціліся ў 2,5 разы, на шыны - у 1,7 раза, на малочную прадукцыю - у 1,5 разы.

Намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта адзначыў, што «сітуацыя, безумоўна, складаная».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках