27 снежня 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса адкрыў для Беларусі Браму свабоды

9
Лех Валенса адкрыў для Беларусі Браму свабоды

На беларуска-польскай мяжы адбылося ўрачыстае адкрыццё Брамы свабоды з удзелам экс-прэзідэнта Польшчы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Леха Валенсы.

Як паведамляе «Радыё Свабода», у манумент умуравалі фрагменты Берлінскага муру і цагліны з Гданьскай судаверфі, дзе зарадзілася «Салідарнасць».

На браме выбітыя даты «1989—2009», а таксама словы Папы Рымскага Яна Паўла II: «Салідарнасць азначае быць разам з іншымі і ніколі супраць».

Па словах Леха Валенсы, вельмі сімвалічна, што Брама свабоды знаходзіцца на шляху ў Беларусь. Зыходзячы з канцэпцыі аўтараў, манумент, уставляваны ў геаграфічным цэнтры Еўропы, нагадвае пра змены, якія прывялі да падзення камунізму ў Еўропе, а таксама пра тое, што Еўропа не заканчваецца на рацэ Буг.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках