2 лiстапада 2024, Субота, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Be Free»: Вечар першага дня «запальваў» Міхалок (Фота)

9
«Be Free»: Вечар першага дня «запальваў» Міхалок (Фота)

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» сабраў тысячы гледачоў у першы вечар беларускага фэсту «Be Free» у Чарнігаве.

У першы дзень на Be Free выступілі «Неба для Сябе», спецыяльна запрошаная група з Чарнігава, Pipl Plant (Чарнігаў), Re1ikt (Гомель), B:N: (Бяроза, Берасцейская вобласць), Zatoczka (Магілёў), Partyzone (Менск), Scrudg (Чарнігаў), Pomidor/OFF (Менск), ZNICH (Менск), Vladivostok (Францыя). Завершыў першы дзень фэсту «Ляпіс Трубяцкі». Музыкі выканалі як старыя добра вядомыя песні, так і кампазіцыі з новага альбома «Буравеснік».

23 жніўня ў праграме форума — выступ Лены Івановай (Чарнігаў), Glofira (Гомель), Hair Peace Salon (Менск), Tarpach (Менск), «Назад Шляху Немає» (Кіеў), LitvinTroll (Менск), Imprudence (Менск), Zero-85 (Польшча), ULIS (Менск). Завершыць другі дзень фэсту гурт «Воплі Відаплясава».

Фота – «Еўрарадыё»

Пад вечар да сцэны невядома адкуль падцягнуліся тысячы людзей

«Ляпісы» выступалі з 9 да 11 вечара – публіка іх не адпускала

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках