25 снежня 2024, Серада, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забараняюць пенсіянерам хадзіць на дабрачынныя абеды

28

Да пенсіянеркі, якая наведала бясплатны абед на Кааператыўным рынку ў Баранавічах 6 жніўня, праз некалькі дзён наляцела праверка з упраўлення працы і сацабароны.

Як распавяла ў інтэрв'ю «Intex-press» 65-гадовая Марыя Івашка, «жанчына з райсабесу» прыйшла, каб праверыць яе матэрыяльны стан.

Пенсіянерка здзівілася такой увазе – дапамагаць ёй прыйшлі ўпершыню ў жыцці.

«Жанчына спытала, ці сапраўды я адна жыву і атрымліваю пенсію ў 250 тысяч рублёў, і што са мной здарылася, што я пайшла бясплатна есці, – распавяла Марыя Івашка. – Потым абыйшла кватэру. Здзівілася, што ў мяне ёсць тэлевізар».

У Марыі Івашка ёсць сын і дачка, якія яшчэ працуюць, але атрымліваюць не больш за маці. «І ім на жыццё не хапае, і мне ім дапамагчы няма чым, - распавяла пенсіянерка. – Пасля ўплаты за камунальныя паслугі, у мяне на месяц застаецца 50 тысяч рублёў. Каб прахарчавацца, мне прыходзіцца падзарабляць на рынку. Але якія гэта заробкі… Добра, што дапамагаюць прадаўцы – хтосьці грошы пазычыць, хтосьці ежу ў аванс дае. Я ж яшчэ жыву, і мне таксама хочацца есці».

Аднак, выслухаўшы аповяд жанчыны, спецыяліст з сацабароны нічым не змагла яе суцешыць, сказаўшы, што памер яе пенсіі хуткім часам не павялічыцца.

Нагадаем, што ў пачатку жніўня баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус правёў дабрачынны абед для маламаёмасных на мясцовым рынку.

Галоўны лекар Баранавіцкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Пляскацэвіч палічыў правядзенне абедаў на рынку непрымальным. Прадпрымальніку было вынесенае папярэджанне.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках