4 лiстапада 2024, панядзелак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зарплату беларусам будуць залічаць адразу на дзве пластыкавыя карткі

32

Нацбанк Беларусі агітуе пераходзіць з міжнародных пластыкавых картак на айчынныя і ўжо ўводзіць у абарот «Белкарт».

«У мяне скончыўся тэрмін дзеяння карткі, калі я пайшла забіраць новую, мне замест адной выдалі адразу дзве, - распавяла «Комсомольской правде в Беларуси» жыхарка Менска. - Адна, як і была раней, - Visa Electron, а другая - Белкарт-М. Сказалі, што я магу карыстацца і адной і другой. А вось навошта, толкам не растлумачылі».

Аказваецца, з такой сітуацыяй сутыкнулася ўжо шмат беларусаў. Робіцца гэта ў рамках праграмы Нацбанка некалькімі дзяржаўнымі банкамі.

- Адна картка выдаецца наўзамен той, у якой скончыўся тэрмін дзеяння, а другая, «Белкарт», выдаецца вам як альтэрнатыўная. Вось такім чынам яна ўкараняецца на ўнутраным рынку, - растлумачылі ў адным з банкаў. - Цяпер да аднаго рахунку ў вас будзе дзве карткі. Адну забыліся дома, разлічыліся па другой. Разглядайце яе ў якасці падарунка.

- А плату за абслугоўванне цяпер будуць браць з дзвюх картак?

- Не. З вашай арганізацыі плата за абслугоўванне бярэцца ў адсотках ад сумы залічэння на рахунак. А рахунак у вас адзін.

Праўда, у «падарунка» ёсць некаторыя асаблівасці:

- беларускі пластык не прымаюць банкаматы некаторых камерцыйных банкаў;

- ім нельга карыстацца за мяжой;

- з айчыннай карткі можна зняць даляры і эўра толькі ў банкамаце свайго банка.

У Нацбанку пацвердзілі, што менчукам сталі выдаваць карткі «Белкарт».

- Ёсць дзяржаўная праграма па пераходзе на «Белкарт-М». Гэта картка нацыянальнай плацёжнай сістэмы. У кожнай краіне ёсць свая плацёжная сістэма. Яны (карткі «Visa», «Maestro», «Master card» і «Белкарт») будуць «хадзіць» паралельна, - растлумачыў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі Нацбанка Міхась Журавовіч.

- А потым застанецца толькі «Белкарт»?

- Не. Толькі па жаданні. Ніхто не навязвае. Якую абярэце, той і будзеце карыстацца. Можаце дзвюмя карыстацца.

Навошта беларусаў пераводзяць на айчынны «пластык»?

«Усе аперацыі па картках замежных сістэм праводзяцца ў замежных працэсінгавых цэнтрах, напрыклад, у Лёндане, Брусэлі… А беларуская сістэма, як і любая нацыянальная, будзе працаваць аўтаномна. Інфармацыя аб аперацыях не выйдзе за межы краіны, - кажуць у адным з банкаў. - З пункта гледжання бяспекі лепш карыстацца картачкай айчыннай плацёжнай сістэмы».

Эканамісты, аднак, лічаць, што ў будучыні наймальнікі будуць пераводзіць грошы ў асноўным на нацыянальныя карткі.

- Не сакрэт, што зараз у шмат каго ёсць цяжкасці з зарплатай. Магчыма, у будучыні могуць зрабіць так, каб наймальнік пералічваў нейкі мінімум менавіта на айчынную карту. Гэта значыць на адну грошы прыйдуць, а на другую - затрымаюцца, - мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў. - Ну, а калі грошы будуць на нашай картцы, вы не зможаце паехаць за мяжу і там іх выдаткаваць.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках