25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Ганчарэнка: «Мы яшчэ пазмагаемся»

3

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер барысаўскай каманды БАТЭ заявіў, што, нягледзячы на паразу, не адчувае асуджанасці.

«Мне цяжка папракнуць каманду, — сказаў Віктар Ганчарэнка. — Мы добра гулялі на працягу 90 хвілінаў і аказвалі ціск на суперніка. Але гэта футбол — той, хто менш памыляецца, той і выйграе».

«Але ў нас яшчэ ёсць 90 хвілінаў, каб выправіць сітуацыю, — сказаў Ганчарэнка, маючы на ўвазе матч ў адказ, які мае адбыцца. — Мы моцныя духам і яшчэ пазмагаемся за выхад ў групавы раўнд Лігі Еўропы».

У сваю чаргу галоўны трэнер «Літэкса» Станімір Стаілаў адзначыў важнасць перамогі ў першым матчы плэй-оф Лігі Еўропы. Разам з тым ён падкрэсліў, што каманда БАТЭ гуляла лепш. «Сваёй камандзе за гульню я б паставіў тры балы па пяцібальнай сістэме, і тое — толькі з-за перамогі», — сказаў Стаілаў.

Па словах трэнера «Літэкса», яго каманда рабіла шмат памылак. «БАТЭ прымусіла гуляць нас у абароне. Але мы чакалі свайго шанцу, і добра, што мы яго дачакаліся», — рэзюмаваў Стаілаў. «Калі каманда гуляе лепш, гэта не значыць, што яна можа выйграць», — падкрэсліў ён.

Нягледзячы на атрыманую перамогу, Стаілаў ацэньвае шанцы двух камандаў на выхад ў групавы раўнд Лігі Еўропы «50 на 50». «У нас мае адбыцца другая гульня, у якой мы павінны згуляць больш агрэсіўна як гаспадары», — заявіў галоўны трэнер баўгарскай каманды.

Як паведамлялася раней, у першым матчы плэй-оф Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ на сваім полі прайграў баўгарскаму «Літэксу» з лікам 0:1.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках