24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпартных тавараў у крамах стане ў два разы менш

25

Кіраўнік Менскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў падвоіць вытворчасць прадукцыі па імпартазамяшчэнні.

Па словах Мікалая Ладуцькі, у Менск па 260 пазіцыях паступае імпартная прадукцыя, аналагі якой выпускаюцца сёння беларускімі прадпрыемствамі, перадае агенцтва «Менск-Навіны».

Яшчэ па 400 пазіцыях вытворчасць можна дапрацаваць і ўключыць у праграму імпартазамяшчэння, сказаў чыноўнік.

Упраўленню спажывецкага рынка даручана скласці разгорнуты пералік асартыменту як па буйных гандлёвых аб'ектах кшталту «Гіпа» і «Карона», так і па невялікіх крамах, каб даведацца, якія імпартныя тавары яны закупляюць і прадаюць.

На перагляд праграмы адведзена два тыдні. Пасля гэтага заданне давядуць да ўсіх прадпрыемстваў горада незалежна ад іх формы ўласнасці.

Як раней паведамляў эканаміст Леанід Злотнікаў, у Беларусі доля імпартных спажывецкіх тавараў, як харчовых, так і нехарчовых, не перавышае 15 адсоткаў. Прычым, сярод іх шмат такіх, якія ў краіне проста не вырабляюцца.

Гэта значыць, як закупляла Беларусь бананы і апельсіны за мяжой, так і будзе закупляць - ніякае імпартазамяшчэнне тут недарэчнае. Асноўная ж доля імпарту прыходзіцца на прамежкавыя тавары, якія выкарыстоўваюцца прамысловасцю для выпуску прадукцыі пад беларускімі брэндамі. Таму, як лічыць Злотнікаў, незразумела, за кошт чаго на самой справе можна значна скараціць імпарт, бо ён сам скарачаецца па меры скарачэння вытворчасці ў Беларусі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках