24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Склады трашчаць

7

Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» -- абсалютныя лідэры па суадносінах складскіх запасаў і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці. На 1 жніўня гэты паказчык складаў 219%.

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам працы па зніжэнні запасаў на складах, начальнік аддзела ўпраўлення якасцю, маркетынгу і таварапрасоўвання канцэрна «Беллегпрам» Людміла Пархамовіч запэўніла журналістаў, што справы ў канцэрна ўжо ідуць на папраўку і што не за гарамі тыя часы, калі ўсе пытанні да лёгкай прамысловасці будуць знятыя.

«Так, у нас існуе праблема звышнарматыўнай колькасці складскіх запасаў. Але на сённяшні момант назіраецца тэндэнцыя зніжэння», -- адзначыў спецыяліст канцэрна.

Па словах Л. Пархамовіч, толькі за ліпень месяц лёгкай прамысловасці атрымалася рэалізаваць прадукцыі на 4 млрд. рублёў. Праўда, калі паглядзець на гэтую лічбу ў адсоткавых суадносінах да запасаў, то атрымліваецца ўсяго 2%.

«Можа быць, гэтая лічба на першы погляд здаеца не вельмі значнай, але для нас гэта важны паказчык,-- адзначыла галоўны маркетолаг «Беллегпрама».— Бо ліпень для лёгкай прамысловасці вельмі складаны месяц. Мы вельмі прывязаныя да сезону. Але, думаю, дадзеная праблема будзе вырашаная, мы цесна супрацоўнічаем з усімі гандлёвымі арганізацыямі, і да канца года мы выйдзем на даведзены да нас нарматыў».

Адсутнасцю сезоннага попыту, па меркаванні экспертаў «Ежедневника», можна (з вялікай доляй умоўнасці) растлумачыць склады ваўняных тканін. Але вось велізарныя запасы ільняных і баваўняных тканін, якія ўваходзяць у 10 галоўных неліквідаў беларускай эканомікі, растлумачыць сезонным спадам не атрымаецца, як бы гэтага не хацелася.

Нават па дадзеных Белстата відавочна, што выбрацца з таго, ва што залезла беларуская лёгкая прамысловасць, такімі тэмпамі будзе, мякка кажучы, няпроста. І нават той факт, што ў студзені-ліпені 2009 года ў параўнанні з тым жа перыядам 2008 года «Беллегпрам» скараціў вытворчасць фактычна на 12%, мала як палягчае сітуацыю. Прадукцыя па-ранейшаму наўпрост адпраўляецца на склады.

Так, «залежы» ільняных тканін на 1 жніўня 2009 года да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі павялічыліся ў 9,8 раз, ваўняных тканін амаль -- у 6 раз, баваўняных -- у 3,4 разы.

Запасы абутку да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці склалі 190%, трыкатажных вырабаў – каля 150%. Лёгкай прамысловасці варта папрацаваць, каб гэтая галіна не нагнала «далёка ўцёкшых наперад» панчошна-шкарпэткавыя вырабы: іх запасы да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 жніўня складалі 286%.

А найлепшы паказчык па суадносінах запасаў і сярэднемесячнага аб'ёму выпуску забяспечылі беларускія дывановыя фабрыкі – 107,3%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках