24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпадак заражэння кітайца свіным грыпам у Беларусі ўтойвалі амаль тыдзень?

8

Менскія лекары сёння адрапартавалі, што грамадзяніна КНР, які прывёз у Беларусь свіны грып, ужо вылечылі.

«Грамадзянін Кітая, у якога быў лабараторна пацверджаны высокапатагены грып А/H1N1, ужо практычна ачуняў, заўтра мы яго выпісваем», паведамілі «Інтэрфаксу» у сераду ў клінічнай інфекцыйнай бальніцы.

Медыкі адзначылі, што «разам з ім будзе выпісаная яго жонка». «Зараз яны знаходзяцца ў боксах», удакладнілі ў лякарні.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, інфармацыя пра першы выпадак захворвання на свіны грып была агучана толькі ўчора.

Цікава, што яшчэ раніцай 19 жніўня падчас прэс-канферэнцыі галоўны санітарны лекар краіны Валянціна Качан заявіла аб тым, што ў Беларусі не выяўлена выпадкаў захворвання на свіны грып.

Аднак ужо сёння «Інтэрфакс» са спасылкай на тую ж Валянціну Качан паведамляе, што «…грамадзянін Кітая быў у адпачынку ў сябе на радзіме, вярнуўся ў Беларусь 10 жніўня абсалютна здаровым, 12 жніўня ён адчуў прыкметы захворвання і 14 жніўня ўвечары звярнуўся ў бальніцу ў Менску».

Нагадаем, што на мінулым тыдні галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка выказаў сумнеў наконт адсутнасці выпадкаў захворванняў на грып А/H1N1 у Беларусі.

«Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і не мець ні воднага выпадку захворвання проста не можа», - сказаў Генадзь Анішчанка.

Аднак у той жа дзень прадстаўнікі беларускага Мінздрава выступілі з аспрэчаннем заявы Анішчанкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках