24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін можа падаражэць на 10%

9

Плаціць даражэй за паліва, мы будзем з-за таго, што нафтаперапрацоўчыя заводы на ўнутраным рынку працуюць са стратамі.

- Ва ўмовах кан'юнктуры, якая змянілася, на нафтавым сусветным рынку кампенсаваць гэтую стратнасць за кошт экспарту нафтапрадуктаў у нафтаперапрацоўшчыкаў не атрымліваецца, - распавяла агенцтву ПРАЙМ-ТАСС крыніца ва ўрадзе. - Супраць гэтага кроку выступаюць аграрыі і транспартнікі з-за негатыўных наступстваў гэтага для прадпрыемстваў гэтых галінаў.

Афіцыйна ні ў Мінэканомікі, ні ў Белнафтахіме гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

- Мы даведваемся пра падвышэнне коштаў разам з ўсімі, пасля таго, як у канцэрне Белнафтахім падпісваюць адпаведны дакумент, - сказалі «Комсомольской правде в Беларуси» у адной іх нафтавых кампаніяў, што працуюць на беларускім рынку.

- Гэтае пытанне прапрацоўваецца. Але пакуль на Саўмін яго не выносілі. У гэты аўторак было паседжанне па інвестыцыях, магчыма, нешта разгледзяць на наступным тыдні, - распавёў нам супрацоўнік апарата Саўміна.

Адкуль страты ў нафцянцы? Страты ідуць з-за таго, што ў кошт расейскай нафты ўваходзіць экспартная пошліна (яна, дарэчы, расце кожны месяц). І калі раней пастаўшчыкі атрымлівалі некаторую кампенсацыю з бюджэту, дык з-за крызісу такую падтрымку атрымліваюць далёка не ўсе гульцы рынка. Акрамя таго, у кошце бензіну каля 60% займаюць акцызы.

Апошні раз бензін даражэў у ліпені мінулага года. Але потым, у снежні 2008 года, кошт на яго зноў быў зніжаны. Калі зараз урад вырашыцца ўзняць кошты на паліва, дык аўтамабілістам прыйдзецца аддаваць за літр 92-га - 2440 рублёў (зараз 2220), за літр 95-га - 2780 (зараз 2530), за дызпаліва - 2220 (зараз 2020).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках