24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вымушаная няпоўная занятасць на прадпрыемствах вырасла ў 4 разы

2

Па афіцыйных дадзеных, у Беларусі ў I паўгоддзі 258,8 тысячаў працаўнікоў арганізацый працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці.

У 2008 годзе такіх людзей было 64 тысячы, паведамляе Белстат.

Усяго ў студзені-чэрвені 2009 года 135,1 тыс. чалавек былі пераведзеныя на працу з няпоўным працоўным тыднем (супраць 34,9 тыс. у студзені-чэрвені 2008 года), 123,7 тыс. адпраўленыя ў адпачынкі па ініцыятыве наймальнікаў (супраць 29,1 тыс.).

У чэрвені 2009 года ў параўнанні з траўнем 2009 года колькасць пераведзеных на няпоўны працоўны час павялічылася на 11,8% і склала 61,5 тыс. чалавек.

Колькасць працаўнікоў, якім былі прадстаўленыя адпачынкі па ініцыятыве наймальніка, паменшылася на 15,4% і склала 34,7 тыс. чалавек. Пры гэтым 17,1 тыс. чалавек (49,4% ад агульнай колькасці працаўнікоў, якія мелі вымушаныя адпачынкі) былі адпраўленыя ў адпачынкі без захавання зарабатнай платы.

Агульная колькасць неадпрацаванага часу ў I паўгоддзі 2009 года склала 2,8 млн. чалавека-дзён, што раўназначна штодзённаму нявыхаду на працу 22,2 тыс. чалавек (у I паўгоддзі 2008 года – 0,5 млн. чалавека-дзён). З агульнага ліку неадпрацаваных па гэтай прычыне чалавека-дзён на прамысловыя прадпрыемствы прыходзілася 85,4%, на будаўнічыя арганізацыі – 6,1%. Умоўна разлічаная колькасць штодня непрацуючых складала ў прамысловасці 19 тыс. чалавек, у будаўніцтве – 1,4 тыс. чалавек.

Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных на канец ліпеня 2009 года склала 42,6 тыс. чалавек, што на 0,8% больш, чым у ліпені 2008 года і на 2,2% больш, чым у чэрвені 2009 года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,9% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец ліпеня 2008 года – 0,9%).

У студзені-ліпені 2009 года на ўлік было пастаўлена 195,5 тыс. грамадзян, якія звярнуліся за дапамогай у працаўладкаванні, з іх прызнана беспрацоўнымі 123 тыс. чалавек (62,9% ад колькасці тых, хто звярнуўся). Працаўладкавана за студзень-ліпень бягучага года 116,6 тыс. чалавек, у тым ліку 74,4 тыс. беспрацоўных.

На грамадскія працы ў студзені-ліпені было прыцягнута 49,6 тыс. чалавек, з іх 30,4 тыс. беспрацоўных.

Сярод беспрацоўных жанчыны складалі 55,7%, сельскія жыхары – 20,5%, моладзь ва ўзросце да 30 год – 38,8%.

У структуры беспрацоўных асобы, якія маюць вышэйшую і сярэдне спецыяльную адукацыю, складалі 24,9%, агульную сярэднюю - 40%, прафесійна-тэхнічную адукацую – 24%.

У агульнай колькасці беспрацоўных, якія звольніліся па ўласным жаданні і пагадненні бакоў, складалі 29%, вызваленыя пры ліквідацыі арганізацый або па скарачэнні колькасці – 3,2%, асобы, доўга непрацуючыя (больш за год) – 17,3%, выпускнікі навучальных устаноў – 4,6%.

Сярэдні памер дапаможніка на аднаго беспрацоўнага ў ліпені 2009 склаў 49,4 тыс. рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках