24 снежня 2024, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрыхтоўка дзяцей да школы ўдарыць па кішэнях беларусаў

21

Глабальны крызіс, які трывала аселы і ў Беларусі, ніколькі паўплываў на коштавую палітыку беларускіх вытворцаў школьнай формы.

Рублёвыя кошты на абавязковую аднастайную вопратку навучэнцаў выраслі ў параўнанні з мінулым годам, паведамляе АФН са спасылкай на «Інтэрфакс».

«Школьная вопратка для старшакласніцаў сёлета абыйдзецца ад Br 214 тыс. да больш чым Br1 млн, для старшакласнікаў - ад Br244 тыс. да Br988 тыс. Для дзяўчынак малодшых класаў ад Br182 тыс. да Br740 тыс., а для хлопчыкаў - ад Br182 тыс. да Br700 тыс.», - паведаміла сёння прадстаўніца Мінгандлю Ніна Пашко.

Для параўнання, у мінулым годзе па дадзеных Мінгандлю школьная форма для першакласніка абыйшлася бацькам у суму ад 160 тыс. да 590 тыс.рублёў (75-280 даляраў ЗША), форма для навучэнцаў старэйшых класаў - ад 270 тыс. да 860 тыс. рублёў (127-408 даляраў ЗША).

Прадстаўніца Мінгандлю «парадавала», што «камплект трыкатажных вырабаў - майкі, шкарпэткі - для хлопчыкаў-вучняў малодшых класаў абыйдзецца ад Br16 тыс. да Br83 тыс. Для дзяўчынак гэтага ўзросту ад Br20 тыс. да Br126 тыс., для старэйшых школьнікаў адпаведна ад Br24 тыс. да Br105 тыс., для дзяўчынак - ад Br22 тыс. да Br143 тыс.»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках