26 снежня 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку прайшла акцыя ў абарону палітрэпрэсаваных у Беларусі

2

Прадстаўнікі Беларускага моладзевага руху Амерыкі (БМРА) правялі ў Нью-Ёрку дэманстрацыю супраць з'яўлення новых беларускіх палітвязняў.

Як паведамляе БелаПАН, акцыя прайшла перад будынкам штаб-кватэры ААН. Акцыя распачалася ў 17.30 9 жніўня па мясцовым часе, ці ў 0.30 10 жніўня — па менскім.

Удзельнікі дэманстрацыі распаўсюджвалі сярод мінакоў паведамленне, у якім казалася, што ў Беларусі, нягледзячы на абвешчаную «лібералізацыю», працягваюць з'яўляцца новыя палітвязні.

«У лютым 2009 года былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў, Уладзімір Асіпенка. 7 ліпеня 2009 года да аднаго года пазбаўлення волі быў прысуджаны актывіст міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Арцём Дубскі. Аўтуховіч і Лявонаў — былыя палітвязні, асуджаныя да пазбаўлення волі па надуманым абвінавачванні за абарону правоў прадпрымальнікаў. Дубскі раней быў асуджаны да абмежавання волі па знакамітай «справе чатырнаццаці», — адзначаецца ў інфармацыйнай улётцы.

Акрамя таго, актывісты БМРА звяртаюць увагу на выпадкі прымусовага прызыву ў беларускую армію. «Працягваюць служыць у арміі палітычныя прызыўнікі Іван Шыла, Зміцер Хведарук, Франак Вячорка. Застаюцца абмежаванымі ў сваіх правах асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў актывісты апазіцыі Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач, Максім Дашук, Аляксандр Баразенка» , — кажацца ў паведамленні.

Дэманстрацыяй каля будынка ААН прадстаўнікі БМРА вырашылі заявіць пра «падтрымку беларусаў, якія на радзіме працягваюць змагацца за дэмакратычнае развіццё нашай краіны і нацыянальнае адраджэнне Беларусі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках