24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС сцвярджае, што не ведае аб распачацці другой крымінальнай справы супраць Аўтуховіча

Прэс-служба МУС пракаментавала сённяшні артыкул аб справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў у інтэрнэт-выданні «Ежедневник».

Па звестках «Ежедневника», у следства з'явілася інфармацыя, што Мікалай Аўтуховіч і Аляксандр Ларын з красавіка па кастрычніку 2005 года нібыта рыхтавалі замах на жыццё старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Ўладзіміра Саўчанкі і намміністра па падатках і зборах Васіля Каменкі. У сувязі з гэтым у адносінах падследных узбуджаная новая крымінальная справа па артыкулах 13 і 359 КК (падрыхтоўка да злачынства і тэрарыстычны акт), піша электроннае выданне. Пакаранне па апошнім артыкуле прадугледжвае смяротнае пакаранне.

«Мы нічога не ведаем аб распачацці гэтай крымінальнай справы. Ніякай інфармацыі аб гэтым у нас няма, а чуткі мы не каментуем», — заявіў БелаПАН намеснік прэс-сакратара МУС Алег Слепчанка.

Няма інфармацыі аб распачацці новай крымінальнай справы і ў адваката Аўтуховіча Паўла Сапелкі. «Я аб гэтым нічога не ведаю. Заўтра планую сустрэцца з Аўтуховічам, і тады, можа быць, стане нешта вядома», — сказаў адвакат.

Праваабаронца і юрыст Алег Воўчак паведаміў, што інфармацыю аб распачацці новай крымінальнай справы ў адносінах Аўтуховіча ён атрымаў ад чалавека, які знаходзіўся з ім у адной камеры і быў вызвалены са следчага ізалятара.

«Мне патэлефанаваў нейкі чалавек і сказаў, што ў адносінах Аўтуховіча ўзбуджаная гэтая крымінальная справа. Ён паведаміў падрабязнасці: інфармацыя аб злачыннай дзейнасці Аўтуховіча пайшла ад Ларына, які абгаварыў Аўтуховіча падчас вочнай стаўкі. Нібыта Аўтуховіч надумваў правядзенне тэрактаў. Па словах майго суразмоўцы, Аўтуховіч усё гэта адмаўляў, і ў яго паўстала ўражанне, што Ларын кажа завучанымі словамі», — сказаў юрыст.

«Я, як былы следчы пракуратуры, не вельмі давяраю такой «турэмнай пошце», — дадаў Воўчак. — Аднак мне вядома, што затрыманага па справе Аўтуховіча, 57-гадовага воіна-«афганца» Канстанціна Ўланава, дапытвалі менавіта ў сувязі з падазрэннем на тэрарыстычны акт».

Нагадаем, што 30 кастрычніка 2005 года на тэрыторыі школы-ліцэя № 1 Гродна быў знойдзены гранатамёт РПГ-26, а таксама іншая агнястрэльная зброя і самаробная выбухная прылада. Па гэтым факце быў затрыманы Аляксандр Ларын, якому прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 339 (хуліганства).

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім прад'явілі абвінавачванне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Усе трое знаходзяцца ў СІЗА № 1 Менска. 16 красавіка Аўтуховіч абвясціў галадоўку. Ён патрабуе ў найкароткія тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках