1 лiстапада 2024, Пятніца, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тры дні даляр на біржы падаражэў на 33 рублі

5

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 8 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас на 11 рублёў і склаў 2861 рубель.

Еўра вырас на 9 рублёў і склаў 3974 рублі, расейскага рубля знізіўся на 0,54 рубля і склаў 90,02 беларускага рубля, паведамляе АФН.

Курс беларускага рубель па стаўленні да валютнага кошыка практычна на змяніўся: сёння кошт валютнага кошыка склаў 1007,84 рубля супраць 1007,79 рубля ў аўторак. У параўнанні з усталяванай на пачатак года велічынёй (960 рублёў) курс рубля да кошыка валют знізіўся на 4,98%.

На працягу трох дзён даляр працягваў даражэць: на 20, 2 і 11 рублёў суадносна.

Як паведамлялася, 22 чэрвеня НБРБ пашырыў межы дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля па стаўленні да кошыка валют з +/-5 да +/- 10 адсоткаў. Г.з. цяпер кошт кошыка павінен быць у межах ад 864 да 1056 рублёў замест раней заяўленых ад 912 да 1008 рублёў.

З моманту праведзенай 2 студзеня адзінамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра ўпаў на 7,96%, да еўра – на 7,34%, да расейскага рубля ўмацаваўся на 0,16%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках