24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На біржы даляр вырас адразу на 20 рублёў

1

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 6 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША склаў 2.848 рублёў.

Такім чынам, як адзначае БелаПАН, курс даляра вырас на 20 рублёў.

Па дадзеных БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 24 банкі. Аб'ём угод склаў 14 млн. 119 тыс. (попыт — 14 млн. 122 тыс., прапанова — 8 млн. 587 тыс.).

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 25 банкаў. Аб'ём угод склаў 222 млн. 733 тыс. (попыт — 222 млн. 733 тыс., прапанова — 224 млн. 787 тыс.), а курс знізіўся на 0,20 рубля і склаў 90,66 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах па еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём угод склаў 8 млн. 255 тыс. (попыт — 8 млн. 252 тыс., прапанова — 10 млн. 587 тыс.), а курс знізіўся на 17 рублёў і склаў 3.966 рублёў за еўра.

З моманту праведзенай 2 студзеня адзінамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра ўпаў на 7,47%, да еўра – на 7,11%, да расейскага рубля – на 0,55%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках