27 снежня 2024, Пятніца, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягор Гайдар: Ці доўга кіраўніцтва Расеі будзе трываць Лукашэнку?

Былы кіраўнік расейскага ўрада Ягор Гайдар выказаў сваё стаўленне да «малочнай вайны» паміж Расеяй і Беларуссю.

Аўтар «шокавай тэрапіі» як выратавання эканомікі Расеі ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя быў даволі стрыманы ў адзнаках і выразах. У інтэрв'ю «Беларускаму партызану» Ягор Гайдар, каментуючы нядаўнія падзеі вакол забароны на ўвоз у Расею беларускіх малочных прадуктаў, заявіў:

«Гэта не першы, не другі і трэці, і не апошні раз, калі на фоне размоваў аб тым, якія мы вечныя сябры, у нас узнікаюць істотныя рознагалоссі па ключавых эканамічных момантах».

Па меркаванні Гайдара, гэта ўсё будзе працягвацца настолькі доўга, «наколькі расейскае кіраўніцтва будзе трываць Лукашэнку».

У апошнія месяцы адносіны Расеі і Беларусі значна абвастрыліся з-за спрэчак у эканамічнай сферы. Увесну Масква адмовіла Менску ў крэдыце, пасля увяла абмежаванні на імпарт беларускай малочнай прадукцыі. Адказам на гэта стала адмова Аляксандра Лукашэнкі ад удзелу ў чарговым саміце АДКБ і ўсталяванне мытных пастоў на мяжы з РФ.

Хоць так званая «малочная вайна» завяршылася падпісаннем адпаведных пагадненняў, добрыя адносіны Менска і Масквы ў поўнай меры так і не аднавіліся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках