26 снежня 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уводзіцца забарона на прадпрымальнікаў, пасярэднікаў і імпарт

139

У хуткім часе любым юрыдычным асобам можна будзе набыць толькі беларускія тавары.

Пастанова, якую прапрацаваў Савет міністраў, прывядзе да поўнага вымірання індывідуальных прадпрымальнікаў, занятых у гандлі, а таксама такіх відаў дзейнасці як пасярэдніцтва, у тым ліку і аптовы гандаль, і ўжо тым больш выключыць шэры імпарт і рэімпарт, паведамляе АФН.

«Усталяваць, што юрыдычныя асобы незалежна ад арганізацыйнай прававой формы ажыццяўляюць набыццё на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавараў (за выключэннем тавараў, набыццё якіх рэгулюецца іншымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь) за кошт уласных, пазыковых сродкаў, а таксама сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у пастаўшчыкоў, якія з'яўляюцца вытворцамі тавараў, а таксама іх афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў», - кажацца ў пастанове №991 Саўміна Беларусі.

Гэта азначае, што ад гэтага часу любы тавар на тэрыторыі Беларусі, усё роўна імпартны ці выраблены на тэрыторыі краіны можна будзе набыць толькі ў вытворцы ці яго афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў (дылераў).

«Пералікі пазначаных афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў зацвярджаюцца адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамамі, Менскім гарвыканкамам, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на падставе заяваў пастаўшчыкоў, што з'яўляюцца вытворцамі тавараў, з прыкладаннем дакументаў, якія пацвярджаюць эканамічную абгрунтаванасць набыцця тавараў у афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў, па ўзгадненні з намеснікамі Прэм'ер-міністра Рэспублікі згодна з накірункамі, якія курыруюцца», - тлумачыцца ў дакуменце.

Пералікі афіцыйных дылераў пакуль нідзе не апублікаваныя, і складана меркаваць, калі яны будуць зацверджаныя. Аднак дакумент уступае ў сілу з моманту яго апублікавання.

Відавочна, што ў хуткім часе любым юрыдычным асобам, незалежна ад формы ўласнасці, можна будзе набыць тавар толькі беларускага паходжання – пакуль не будуць зацверджаныя спісы дылераў імпарцёраў.

Пра лёс прадпрымальнікаў, занятых у гандлі, шматлікіх аптовых кампаніяў, суб'ектаў, якія практыкуюць рэімпарт беларускай прадукцыі, і сваволяць з шэрым імпартам, а таксама імпарцёраў тавара з Расеі разважаць больш не прыйдзецца.

На думку чыноўнікаў, дакумент, натуральна, прыняты выключна ў добрых мэтах - забеспячэнне эфектыўнага выдаткоўвання грашовых сродкаў і правядзення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адзінай фінансавай палітыкі з улікам уплыву фактараў сусветнага фінансавага і эканамічнага крызісу. Але, па сутнасці, ён стварае «эканамічную Паўночную Карэю» у цэнтры Еўропы.

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках