28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы па адмене спецпошліны на нафту пакуль безвыніковыя

1

У цяперашні час Беларусь і Расея абмяркоўваюць умовы пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе.

На думку беларускага боку, у межах Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана, які фарміруецца, павінна знікнуць такая з'ява як спецпошліна на расейскую нафту. Аднак пакуль перамовы не прынеслі якіх-небудзь вынікаў. Пра гэта учора ў Мазыры заявіў гендырэктар Мазырскага НПЗ Анатоль Купрыянаў паведамляе АФН.

«Вядуцца перамовы, але пакуль яны не прывялі да вынікаў», - цытуюць СМІ гендырэктара МНПЗ, які ў чарговы раз пацвердзіў пазіцыю Беларусі па гэтым пытанні.

«Зараз афармляюцца дакументы па Мытным саюзе Беларусі, Расеі і Казахстана. Думаю, з яго стварэннем мы будзем мець падставу казаць, што мытнай пошліны быць не павінна», - сказаў Купрыянаў.

Ён не стаў хаваць, што адмена пошліны дазволіць прадпрыемству працаваць «у іншых эканамічных умовах». Аднак прызнаў, што і пры наяўнасці спецпошліны справы ў нафтаперапрацоўчага прадпрыемства не такія ўжо і дрэнныя.

«Эканоміка прадпрыемства пагаршаецца, але, дзякуючы субсідыям з беларускага бюджэту на кампенсацыю часткі грашовых рэсурсаў, якія мы выплачваем у выглядзе мытнай пошліны, эканоміка паляпшаецца», - сказаў Купрыянаў.

Зрэшты, МНПЗ можа пахваліцца тым, што атрымлівае субсідыі з бюджэту. Іншым пастаўшчыкам нафты ў Беларусі прыйшлося сутыкнуцца з іншымі эканамічнымі рэаліямі. Па выніках вядомай нарады ў А.Лукашэнкі па пытаннях працы нафтавай галіны ў Беларусі, беларускія ўлады адмовіліся выплачваць належныя нафтатрэйдарам субсідыі за травень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках