28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША чакаюць беспрэцэдэнтную «газавую вайну» паміж Расеяй і Беларуссю

27
ЗША чакаюць беспрэцэдэнтную «газавую вайну» паміж Расеяй і Беларуссю

Амерыканская аналітычная кампанія ESAI прагназуе гэтай зімой зрыў паставак расейскага газу ў Еўропу.

Як кажацца ў дакладзе кампаніі, цяжкасці, якія перажываюць Украіна і Беларусь - важныя транзітныя краіны для паставак нафты і газу ў Еўропу, павялічваюць напружанне ў газавых адносінах і могуць прывесці да прыпынення Расеяй паставак газу як у адну, так і ў абедзве гэтыя краіны, паведамляе агенцтва «Трэнд Capital».

На думку ESAI (Energy Security Analysis), цяперашнія рознагалоссі паміж краінамі нашмат глыбей за ранейшыя.

Напружанне паміж Расеяй і Беларуссю павялічылася пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка заявіў пра тое, што ў адносінах паміж двума краінамі ўсё часцей пачынаюць узнікаць спрэчныя пытанні. Беларускі кіраўнік таксама ўпершыню за апошнія тры гады сустрэўся з кіраўнікамі ўсіх замежных дыпламатычных місіяў Беларусі для таго, каб паінфармаваць іх пра новыя знешнепалітычныя прыярытэты краіны. «Рознагалоссі затым распаўсюдзіліся на палітычныя і эканамічныя пытанні, уключаючы і энергетыку», кажацца ў дакладзе ESAI.

Амерыканская кампанія не выключае магчымасці разрыву адносінаў паміж Расеяй і Беларуссю, што, у сваю чаргу, можа прывесці да зрыву паставак нафты і газу ў Еўропу.

Як кажацца ў дакладзе, для зрыву паставак нафты ёсць прэцэдэнт. У 2007 годзе Беларусь усталявала тарыф на транзіт нафты, што паслужыла для Расеі прычынай ненадоўга спыніць пастаўкі нафты.

Звычайна Беларусь і Расея вырашаюць існуючыя паміж імі рознагалоссі, нагадваючы тым самым астатняму свету пра свае «асаблівыя адносіны». Аднак цяперашняе напружанне можа прадракаць беспрэцэдэнтны разрыў адносінаў паміж двума краінамі, кажацца ў дакладзе ESAI.

Адносна Украіны ESAI лічыць, што яе няздольнасць расплаціцца за газ змяншае яе шанцы барацьбы з крызісам. Газпрам у цяперашні час патрабуе поўнай аплаты на працягу тыдня пасля заканчэння кожнага месяца.

«Украіна вымушаная павялічыць унутраны кошт на газ, што дапаможа ёй расплаціцца за пастаўкі расейскага газу. Павелічэнне кошту на газ у разгар рэцэсіі не будзе простым. Малаверагодна, што кіраўніцтва краіны зможа ўдала пазбегнуць крызісу», кажацца ў дакладзе.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках