24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На помніку 1000-годдзю Берасця – 75 арфаграфічных памылак (Фота)

40

На нядаўнім святкаванні 990-й гадавіны Берасця гарадскія ўлады адкрылі помнік, прысвечаны 1000-годдзю горада.

На 12 бронзавых дошках па-беларуску напісаная гісторыя Берасця. У надпісах зроблена 75 арфаграфічных памылак, падлічыла газета «Звязда».

Як адзначыў былы выкладчык філалагічнага факультэта Беларускага дзяржуніверсітэта, за такую колькасць памылак у тэксце студэнт атрымаў бы нуль балаў.

«Я выкладаў на філфаку БДУ, і за «у кароткае» паводле правілаў зніжаецца адзнака, -- распавёў філолаг. -- У школе гэта таксама лічыцца памылкай. А на цэнтралізаваным тэставанні здымаюць цэлы бал, таму што гэта паўнавартасная арфаграфічная памылка. Тое ж самае, што ў расейскай мове напісаць «щ» і сказаць, што «у нас рысачкі не было ў шрыфце». Акрамя таго, на дошках ёсць і іншыя памылкі. Напісана «Дняпра-Бугскi», а трэба «Дняпроўска-Бугскi», напісана «асвЯчана», а трэба «асвЕчана», напісана «аб БерасцЕ», а правільна - «аб БерасцI». Калі б студэнт дапусціў столькі памылак, ён атрымаў бы нуль балаў!»

Памылкі зрабілі нават у прозвішчах мясцовых чыноўнікаў. На помніку прозвішча старшыні берасцескага гарвыканкама напісаная з памылкай. Замест «ПалышЕнков» – «ПалышИнков». Перайменавали і скульптара - «АндрЫюк» стаў «АндрЭюком».

У Берасцейскім аблвыканкаме пра памылкі ведаюць. Галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Упраўлення культуры аблвыканкама Леанід Несцярчук лічыць, што памылкі з'явіліся з-за спешкі: праект помніка зацвярджалі 11 разоў, таму рабілася ўсё ў апошні момант.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках