24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк забараніў выдачу валютных крэдытаў насельніцтву да 2011 года

47

Гэтая пастанова Нацыянальнага банка павінна набыць сілу 28 ліпеня 2009 года.

Выдача крэдытаў у замежнай валюце фізічным асобам забараняецца «з мэтай зніжэння валютных рызыкаў». Гэта прадугледжана зменамі ў інструкцыю аб парадку давання (размяшчэнні) банкамі грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання, зацверджанымі пастановай Нацыянальнага банка Беларусі ад 14 ліпеня 2009 г №105.

Дакумент павінен набыць сілу з 28 ліпеня 2009 года, сказала агенцтву ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў Нацыянальным банку.

«Нам неабходна пазбегнуць праблемаў масавых невяртанняў крэдытаў фізічнымі асобамі, - патлумачыла крыніца матывы прынятага рашэння. – Людзі, якія ўзялі валютныя крэдыты да дэвальвацыі, цяпер вымушаныя плаціць больш. Некаторыя і зараз гатовыя браць крэдыты ў валюце, да канца не ўсведамляючы іх рэальны кошт з улікам курсавых рызыкаў. Валютнае крэдытаванне фізасобаў стварае рызыкі пагаршэння партфеля банкаў». «Таму, па сутнасці, гэтае рашэнне дазволіць не перакладаць валютныя рызыкі з матчыных структураў на даччыныя, і затым – на насельніцтва», - сказала крыніца.

Паводле яе словаў, забарона будзе насіць пастаянны характар. «Ён заўсёды будзе дзейнічаць, гэта не антыкрызісная мера», - сказала крыніца.

Яна таксама сказала, што дакумент не прадугледжвае магчымасць рэструктурызацыі даўгоў фізічных асобаў па крэдытах у замежнай валюце, выдадзеных да крызісу.

Інфармацыю пацвердзілі афіцыйна

Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне аб прыпыненні да 1 студзеня 2011 года крэдытаванне камерцыйнымі банкамі фізічных асобаў у замежнай валюце, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў.

«Праўленне Нацыянальнага банка прыняла рашэнне прыпыніць да 1 студзеня 2011 года крэдытаванне фізічных асобаў у замежнай валюце за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў», - сказаў Драздоў са спасылкай на пастанову ўпраўлення Нацбанка.

Паводле яго словаў, дакумент набудзе сілу на наступным тыдні, і ў хуткім часе Нацбанк дасць падрабязныя каментары пра прычыны гэтага рашэння.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках