24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія дае 70 мільёнае эўра на добрасуседства - Беларусь не атрымае нічога

2

Еўракамісія вылучыла 70 мільёнаў еўра на Інвестыцыйны інструмент суседства (NIF), паведаміла прэс-служба выканаўчай улады Еўразвяза.

Бюджэт гэтай праграмы, даступны краінам Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, на 2007-2013 гады складае 700 млн еўра. У 2007 годзе было вылучана 50 млн, у 2008 году — 50 млн, у бягучым — 70 млн еўра.

З дапамогай Інвестыцыйнага інструмента суседства Еўракамісія падтрымлівае выдачу грантаў для ажыццяўлення крэдытных аперацый інстытутамі Еўрапейскага фінансавання развіцця. Інструмент суседства падтрымлівае праекты ў галінах энергетыкі, транспарта, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ў сферы развіцця малога і сярэдняга бізнэсу і сацыяльным сектары.

Як адзначае «Еўрарадыё», у Беларусі не падпісаны план дзеянняў з ЕЗ, краіна ўваходзіць у Еўрапейскую палітыку добрасуседства толькі фармальна. Таму беларускія праекты праз Інвестыцыйны інструмент суседства не фінансуюцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках