27 лiстапада 2024, Серада, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю прапаноўвае забараніць вытворчасць і продаж слабаалкагольных напояў

14

Міністэрства гандлю Беларусі выказала занепакоенасць алкагалізацыяй насельніцтва і прапанавала пазбавіцца ад слабаалкагольных напояў.

Аб гэтым у аўторак заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік міністра гандлю Міхаіл Сыянціцкі, паведамляе БелТА.

«Мы лічым, што дадзеная прадукцыя не павінная ні вырабляцца, ні рэалізоўвацца ў Беларусі», - сказаў М.Свянціцкі, дадаўшы, што «мы выступаем у гэтым стаўленні з радыкальнай пазіцыі».

«Нас сур'ёзна турбуе вытворчасць і рэалізацыя слабаалкагольных напояў. Нажаль, яны выпадаюць з закона, які рэгулюе абарачэнне алкагольных напояў», - растлумачыў першы намміністра.

Па ягоных словах, прапанова аб забароне вытворчасці і рэалізацыі дадзенага віду прадукцыі вынесеная на разгляд урада.

Прадстаўнік Мінгандлю выказаў занепакоенасць алкагалізацыяй насельніцтва. Па ягонай інфармацыі, па выніках 2008 года спажыванне алкаголю ў абсалютным спірце ў Беларусі на душу насельніцтва склала 12,4 л. Пры гэтым ён дадаў, што на сёння ўдзельная вага алкагольных напояў разам з півам у рэалізацыі харчовых тавараў займае 12-13%.

У той жа час М.Свянціцкі лічыць, што «ісці на крайнія забаронныя меры было б няправільна, гісторыя гэта пацвердзіла».

Па словах першага намміністра, у рэспубліцы ў апошні час прадпрынятыя меры па паляпшэнні якасці алкагольнай прадукцыі. «Вінных напояў, як вы іх называеце - «барматуха», у рэспубліцы вырабляецца ўсё менш. Прадпрыемствы арыентаваныя на вытворчасць вінаградных вінаў», - рэзюмаваў М. Свянціцкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках