24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узмацняецца бюджэтны крызіс: заробкі ўпадуць яшчэ больш

24

Хуткім часам прыбыткі беларусаў, якія атрымліваюць заробкі з дзяржаўнай казны, будуць немінуча скарачацца.

Па дадзеных агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў у студзені-чэрвені 2009 года склала, па папярэдніх дадзеных, $10,832 млрд., што на 41,9% менш, чым у аналагічным перыядзе 2008 г. Пагаршэнне эканамічнага стану прадпрыемстваў цягне значнае скарачэнне бюджэтных паступленняў, якое немінуча ўцягне Беларусь у новую стадыю крызісу – сацыяльную.

«Па ўсіх эканамічных законах Беларусь зараз пачынае ўцягвацца ў бюджэтны крызіс. Відавочна, што эканамічны стан нашых найбуйных прадпрыемстваў, якія даюць асноўныя паступленні ў бюджэт, працягвае пагаршацца. Гэта прыкладна 200 экспартаарыентаваных вытворчасцяў. Яны ўжо не даюць столькі грошай у бюджэт, як летась. Гэта значыць, што прыбыткі людзей, якія атрымліваюць заробкі з дзяржаўнай казны, зараз немінуча будуць скарачацца. Працэс гэты пачнецца ў другой палове гэтага года і працягнецца ў пачатку наступнага», - пракаментаваў сітуацыю www.udf.by эканаміст Міхаіл Залескі.

Пры гэтым дзеля атрымання чарговай траншу крэдыту МВФ ураду прыйдзецца пайсці на выкананне рэкамендацый фонду, адной з якіх з'яўляецца лібералізацыя коштаўтварэння.

«І ў нас адбудзецца тое, што адбылося ва ўсіх краінах, дзе працуе МВФ і Сусветны банк, – рэзкае сацыяльнае расслаенне насельніцтва. Улады цалкам могуць дапусціць такі сцэнар развіцця падзей. Дзеля захавання сваіх мяккіх крэселец і магчымасці працягваць сваю авантурысцкую палітыку, яны могуць пайсці на ўсё, што заўгодна», - лічыць Залескі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках