27 лiстапада 2024, Серада, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску падаражэлі ўсе службы таксі

24

Калі некалькі тыдняў таму падаражэлі толькі некаторыя прыватныя службы таксі, то з сённяшняга дня ўсе таксісты прыватных службаў сталі браць па 1 300 рублёў за кіламетр.

Раней, нагадаем, кіламетр праезду ў таксі каштаваў 1 100 рублёў. Мінімальны кошт паездкі замест 6 900 рублёў зараз каштуе 7 900.

У дзяржаўнай службе таксі «161», кошт кіламетру складае 1580 рублёў. Кошты тут засталіся ранейшымі.

Падаражэнне самі таксісты тлумачыць тым, што ва ўмовах эканамічнага крызісу іх паслугамі сталі карыстацца значна менш менчукоў. Адносна нізкі кошт не дазваляе кіроўцам зарабляць за дзень нават неабходны мінімум. З-за ўведзенага раней указу, у адпаведнасці з якім так званыя жоўтыя нумары не выдаваліся на легкавыя аўтамабілі і мікрааўтобусы ва ўзросце звыш 10 года, шматлікія таксісты прыватных фірмаў працуюць на досыць дарагіх машынах, якія патрабуюць адпаведнага тэхнічнага абслугоўвання.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках