24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка груба парушыў Правілы дарожнага руху (Фота)

91

Закон быў парушаны неаднаразова – і язда без шлема, і пяцігадовае дзіця не ў калясцы, а спераду.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 18 ліпеня ў Менску з удзельнікамі байк-фестывалю «Мінск-2009».

Культурна-забаўляльная акцыя з удзелам байкераў з розных краін Еўропы прайшла каля Палаца спорту ў Менску ў межах святкавання 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і «з мэтай умацавання сяброўскіх адносінаў паміж моладдзю Беларусі, Украіны, Расеі і іншых краін».

На пляцоўцы каля Палаца спорту Лукашэнка паразмаўляў з байкерамі і арганізатарамі фестывалю, паглядзеў паказальныя выступленні каскадзёраў. Яны прадэманстравалі ўсім прысутным прыёмы экстрэмальнага кіравання.

Лукашэнку прапанавалі самому пракаціцца на матацыкле «Harley-Davidson». Той даў на гэта згоду і некаторы час узначальваў на прадастаўленым матацыкле калону байкераў, якая прайшла па праспекце Пераможцаў.

На фота і відэакадрах добра бачна, што Аляксандр Лукашэнка едзе на матацыкле без шлема, як таго патрабуюць правілы дарожнага руху, а свайго пяцігадовага сына Мікалая вязе спераду.

Сайт www.charter97.org папрасіў начальніка аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Жану Тройна адказаць на пытанне: якія правілы дарожнага руху парушае кіроўца, што раз’язджае на матацыкле без шлема і з дзіцём на бензабаку. Адзначым, што спецыяліст, адказваючы на нашае пытанне, не ведала, што гаворка ідзе аб Аляксандры Лукашэнке.

«Без шлема? Ды вы што, вядома парушэнне. І гаворкі ніякай быць не можа. Сёлета нават былі занесеныя змены ў правілы дарожнага руху -- у шлемах абавязаныя ездзіць не толькі кіроўцы матацыклаў, але і кіроўцы скутэраў і мапедаў.

Што датычыцца перавозкі дзяцей. Забараняецца перавозіць дзяцей да дванаццаці год на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля пры адсутнасці спецыяльнай дзіцячай утрымліваючай прылады (сядзення), а таксама на заднім сядзенні матацыкла. Вазіць дзіця ў матацыкле можна толькі ў калясцы. Спераду наогул нельга – там жа няма сядзення.

Абодва гэтыя парушэнні караюцца штрафам. За язду без шлема – штраф да адной базавай велічыні, парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў – штраф ад адной да 5 базавых велічынь», -- паведаміла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

З Правілаў дарожнага руху РБ:

Правы і абавязкі кіроўцаў

9. Кіроўца абавязаны:

9.5. быць прышпіленым і не перавозіць пасажыраў з незашпіленымі рамянямі бяспекі пры руху ў механічным транспартным сродку, абсталяваным рамянямі бяспекі, а пры руху на матацыкле, мапедзе – быць у зашпіленым моташлеме і не перавозіць пасажыраў без зашпіленага моташлема. Рамянём бяспекі таксама павінная быць прышпілена асоба, якая навучаецца кіраванню механічным транспартным сродкам.

9.7. забяспечыць бяспечныя ўмовы перавозкі пасажыраў;

Абавязкі пасажыраў

23. Пасажыр абавязаны:

23.2. быць прышпіленым пры руху ў механічным транспартным сродку, абсталяваным рамянямі бяспекі, акрамя выпадкаў, паказаных у абзацах трэцім і чацвёртым часткі другой падпункту 9.5 пункту 9 сапраўдных Правілаў, а пры паездцы на матацыкле, мапедзе – быць у зашпіленым моташлеме;

Перавозка пасажыраў

181. Забараняецца перавозіць:

181.5. дзяцей да дванаццаці год на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля пры адсутнасці спецыяльнай дзіцячай утрымліваючай прылады (сядзення), а таксама на заднім сядзенні матацыкла.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках