24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты апазіцыянераў на фэсце ў Будславе (Абноўлена)

6
Арышты апазіцыянераў на фэсце ў Будславе (Абноўлена)

Былі затрыманыя сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і іншыя актывісты апазіцыі.

2 ліпеня ў вёсцы Будслаў (Мядзельскі раён Менскай вобласці) праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. Падставай для затрымання Паўла Севярынца і яшчэ траіх актывістаў БХД стала тое, што апазіцыянеры мелі пры сабе некалькі дзесяткаў асобнікаў бюлетэня БХД «Крыніца».

Актывісты былі вызваленыя праз некалькі гадзінаў. Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павал Севярынец паведаміў БелаПАН, што ў дачыненні да затрыманых не складаліся пратаколы.

«З намі правялі тлумачальную гутарку, канфіскавалі каля 30 асобнікаў «Крыніцы». Супрацоўнікі міліцыі вельмі цікавіліся, што такое БХД, якія яе мэты і задачы. Таксама, паколькі ў Будслаў я прыйшоў пешшу, яны цікавіліся пілігрымкай, задавалі пытанні», -- распавёў Павал Севярынец.

Нагадаем, што 1 і 2 ліпеня ў Будславе, на Мядзельшчыне, праходзіць фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі.

Сёлета да абраза Маці Божай Будслаўскай з нагоды свята Найсвяцейшай прыйшлі каля 2,5 тысячаў пешых паломнікаў з Беларусі і замежжа. Усяго ў Будславе ў гэтыя дні сабралося каля 50 тысячаў вернікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках