Апазіцыянера за 2 тыдні зрабілі невыязным і не выпусцілі ў ЗША
1- 15.07.2009, 14:30
Беларускія памежнікі не прапусцілі лідэра барысаўскай арганізацыі Партыі БНФ Сяргея Салаша на рэйс «Менск-Франкфурт».
Палітыка «павярнулі» пры праходжінні кантролю, паведаміўшы, што ён знаходзіцца ў спісе невыязных з Беларусі. Як паведамляе газета «Наша Ніва», прычыну не растлумачылі.
Сяргей Салаш павінен быў ляцець у ЗША па адукацыйнай праграме на тры дні.
Цікава, што 1-2 ліпеня Салаш знаходзіўся ў Літве і тады ніякіх прэтэнзій пры пераходзе беларускай мяжы памежнікі яму прад'явілі. А перад атрыманнем амерыканскай візы Сяргей Салаш браў даведку аб дазволе на выезд у Менскім абласным аддзяленні ўнутраных справаў. Яе таксама адразу ж выдалі.