25 снежня 2024, Серада, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 жніўня падвышается пошліна на расейскую нафту

2

Экспартная мыта на нафту з 1 жніўня вырасце з 212,6 да 222 даляраў за тону.

Аб гэтым «Інтэрфаксу» паведаміў намначальніка аддзела мытных плацяжоў Мінфіна РФ Аляксандр Саковіч.

Нагадаем, што з 1 ліпеня мыта складае $212,6 за тону.

Па словах А.Саковіча, сярэдні кошт па выніках маніторынгу з 15 чэрвеня па 14 ліпеня ўключна склаў $65,65142 за барэль. Лімітавая стаўка мыты на нафту, зыходзячы з гэтага кошту, складаецца ў памеры $222,09099 за тону.

«Такім чынам, з 1 жніўня мыта павінная быць усталяваная на ўзроўні $222 за тону», - сказаў А.Саковіч.

Ён таксама паведаміў, што экспартная мыта на светлыя нафтапрадукты павялічыцца з 1 жніўня з $155,5 за тону да $161,9 за тону, на цёмныя - з $83,8 за тону да $87,2 за тону.

Урад Расеі з восені 2008 года ўсталёўвае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты на аснове месяцовага маніторынгу кошту расейскай нафты на еўрапейскіх рынках. Маніторынг праводзіцца з 15-га чысла месяца па 14-е чысло наступнага месяца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках