Буйное ДТЗ на выездзе з Менска: аўтамабіль сутыкнуўся з аўтобусам (Фота)
6- 15.07.2009, 9:20
Ва УДАІ паведамілі аб трох загінулых, якія ехалі ў легкавым аўтамабілі.
Буйное ДТЗ адбылося на Слуцкай шашы пры выездзе з Менска, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у аўторак ва УДАІ Менскай вобласці.
«На Слуцкай шашы пры выездзе на Прылукі адбылося ДТЗ, у якім сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і аўтобус», - паведамілі ва УДАІ Менскай вобласці. На месца ДТЗ былі выкліканыя брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама выратавальнікі.
Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што аварыя адбылася ў выніку лабавага сутыкнення. Трое пасажыраў аўтамабіля загінулі. Па папярэдніх дадзеных, вінаваты кіроўца легкавога аўтамабіля.
Як паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» галоўны ўрач Менскага раёна Сяргей Грамада, па ягоных дадзеных, з пасажыраў аўтобуса ніхто не пацярпеў.