24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюты на падтрымку рубля катастрафічна не хапае

14

Эксперты заяўляюць, што рэсурсаў на падтрыманне больш-менш стабільнага курсу хопіць толькі на 1,5 месяцы.

Па меркаванні эканаміста Аляксандра Кавалёва, беларускі рубель чакаюць новыя ўзрушэнні. Эксперт заяўляе, што ў Беларусі проста не хапае валюты для ўтрымання стабільнага курсу рубля.

«Атрымалася ўтрымаць курс на пяць месяцаў, але сёння ўжо не хапае сіл, каб яго падтрымліваць», - адзначае эканаміст у інтэрв'ю Euramost.org. Па ягоных словах, «далей усё будзе залежыць ад таго, ці атрымаецца здабыць нейкія валютныя крэдыты з-за мяжы».

«Праблема ў тым, што ўрад, акрамя пошуку новых крэдытаў, нічым, падобна, не займаецца. Ёсць відавочныя крокі, якія неабходна ўжыць, напрыклад, забараніць купляць за кошт рублёвых крэдытаў імпартнае абсталяванне, абмежавацца ўласнымі сродкамі, але гэтага ніхто не робіць», - кажа Аляксандр Кавалёў.

«Калі рублёвая маса працягвае расці, то частка яе, відавочна, апыняецца на валютнай біржы, а для таго, каб падтрымліваць курс, патрэбнае ўкіданне валюты, паколькі няма ніякіх сустрэчных інвестыцыйных валютных плыняў. А ў урада няма адпаведных рэзерваў», - растлумачыў эканаміст.

Аляксандр Кавалёў дадаў, што, па ягоных разліках, у ўрада хопіць рэсурсаў на падтрыманне больш-менш стабільнага курсу рубля не больш, чым на паўтара месяца.

Па словах Аляксандра Кавалёва, сёння беларуская запазычанасць складае каля 30% ВУП, а паколькі ў ЕЗ уведзены нарматыў да 60% запазычанасці ў сувымярэнні з ВУП, то на Беларусь пакуль глядзяць як на надзейнага пазычальніка. «Але гэта адзіны крытэр, па якім мы з'яўляемся надзейным пазычальнікам, таму што тэмп прыросту запазычанасці, мусіць, самы высокі за паўтара гады з усіх», - упэўнены эканаміст.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках