27 снежня 2024, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі лічаць, што Беларусі патрэбны новы прэзідэнт

18

Сацыёлагі сцвярджаюць, што за мінулы год колькасць расейцаў, якія ставяцца да Лукашэнкі з сімпатыяй, знізілася.

Гэтая колькасць зменшылася з 34% у 2008 годзе да 28% у бягучым годзе. У той жа час з 13% да 18% павялічылася доля тых, хто лічыць, што Беларусі патрэбны іншы прэзідэнт, сведчаць дадзеныя ўсерасійскага апытання УЦВГД.

Павагу і сімпатыю да Лукашэнкі адчуваюць, як правіла, жыхары Цэнтральнай акругі (37%), прыхільнікі КПРФ (48%) і расейцы старэшыя за 45 гадоў (33-36%). Негатыўнае стаўленне дэманструюць, у асноўным, жыхары Паволжжа, Далёкага Усходу і Урала (23-26%), прыхільнікі ЛДПР і дэмакратаў (23% і 22% адпаведна), а таксама 18-24-гадовыя (23%) і 35-44-гадовыя (22%) суграмадзяне, паведамляе АФН.

Пры гэтым адносная большасць расейцаў, па-ранейшаму, успрымае Беларусь як сяброўскую дзяржаву. Аднак за год іх доля знізілася з 50% да 45%. Як правіла, прыхільнікі гэтага пункту гледжання – прыхільнікі КПРФ (55%) і пажылыя суграмадзяне (51%). Больш стала тых, хто бачыць у Беларусі, галоўным чынам, гандлёвага і эканамічнага партнёра (33% супраць 24% у 2008 годзе). У асноўным гэта прадстаўнікі электарата дэмакратаў (56%) і 25-34-гадовыя (36%). Як і раней, кожнаму дзясятаму (10%) Беларусь уяўляецца як стратэгічны партнёр, перш за ўсё – прыхільнікам КПРФ і 35-44-гадовым (па 12%). Нарэшце, меншасць складаюць тыя, хто ўспрымае Беларусь як суперніка (4%) і варожую дзяржаву (2%).

Апытанне было праведзенае 20-21 чэрвеня 2009 года. Апытана 1600 чалавек у 140 населеных пунктах у 42 абласцях, краях і рэспубліках Расеі. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках