26 снежня 2024, Чацвер, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам бульдозеры знішчылі 10 тысячаў пачкаў цыгарэтаў (Відэа, фота)

16

Каля 10 тысячаў пачкаў сканфіскаваных мытнікамі кантрабандных цыгарэтаў было знішчана ўчора на палігоне прамысловых адыходаў.

Такія акцыі мытнікі праводзяць рэгулярна. Акрамя цыгарэтаў знішчаюцца алкаголь, лекі, прадукты харчавання. Так, у хуткім часе мытнікі плануюць знішчыць вялікую партыю канфіскаваных сухафруктаў, паведамляе БелТА.

Аднак часцей за ўсё кантрабандным таварам з'яўляюцца менавіта тытунёвыя вырабы. Іх колькасць рэзка павялічваецца.

На 25 чэрвеня мытнікі канфіскавалі амаль 12 мільёнаў штук цыгарэтаў. Рост павелічэння кантрабанды звязваюць з эканамічным крызісам.

Цыгарэты ў асноўным паступаюць з Расеі і Украіны, дзе пачак каштуе ў каля 1 даляра, і транзітам праз Беларусь накіроўваецца ў Еўропу, дзе кошт вырастае да 6-7 даляраў.

Фота ByMedia.net

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках