25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатары вырашылі сустракацца часцей

7
Дыктатары вырашылі сустракацца часцей

Уга Чавес наведае Беларусь у канцы жніўня, Аляксандр Лукашэнка паедзе ў Венесуэлу ў снежні.

Пра тое, што вышэйшае кіраўніцтва Беларусі і Венесуэлы плануюць у другім паўгоддзі бягучага года абмяняцца візітамі на вышэйшым узроўні, паведаміў на прэс- канферэнцыі ў сераду ў Менску Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.

«Хутчэй за ўсё, Уга Чавес наведае Беларусь у канцы жніўня - пачатку верасня», - сказаў ён.

Па словах амбасадара, Аляксандр Лукашэнка наведае Венесуэлу, хутчэй за ўсё, у снежні. Дыяс Нуньес дадаў, што візіт беларускага кіраўніка, «магчыма, будзе спалучаны з адкрыццём сумесных беларуска-венесуэльскіх прадпрыемстваў у Венесуэле».

Раней паведамлялася, што беларускі кіраўнік і прэзідэнт Венесуэлы дамовіліся ў тэлефоннай гутарцы 20 чэрвеня сустрэцца ў хуткім часе. Тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве венесуэльскага боку.

«Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес абмеркавалі гандлёва-эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва двух краінаў. Дэталёвая размова адбылася па пытаннях рэалізацыі буйнамаштабных сумесных праектаў у розных галінах - ад будаўніцтва і машынабудавання да нафтахіміі. Асаблівая ўвага падчас размовы была нададзеная ходу рэалізацыі беларуска-венесуэльскага праекту па здабычы нафты ў Венесуэле. Бакамі была падкрэсленая неабходнасць актывізаваць гэтую працу, надаць ёй вялікую дынаміку», - кажацца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес наведваў Беларусь тройчы - у 2006, 2007 і 2008 гадах.

У снежні 2007 года адбыўся афіцыйны візіт у Венесуэлу Аляксандра Лукашэнкі, падчас якога адбылося адкрыццё сумеснага беларуска-венесуэльскага прадпрыемства па здабычы нафты ў штаце Ансаатэгі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках