24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё больш апазіцыянераў галадаюць у знак салідарнасці з Аўтуховічам

1

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» не спыняюць эстафетную галадоўку салідарнасці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.

1 ліпеня ў эстафетную галадоўку салідарнасці з палітвязнямі ўступіла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» з Ліды Аляксандра Якубоўская. Моладзевая актывістка змяніла Мацвея Бяляя з Барысава, які трымаў галадоўку на працягу тыдня. Усяго ў галадоўцы салідарнасці ўжо прынялі ўдзел дзясяткі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі».

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» праводзяць эстафетную галадоўку ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі больш за месяц.

Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку з 16 красавіка. Палітвязень пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і патрабуе альбо накіраваць яго справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках