4 лiстапада 2024, панядзелак, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы арыштаваны актывіст «Моладзі БНФ». Яго збіраюцца гвалтоўна адправіць у армію

4

Раніцай 9 чэрвеня пры вяртанні з-за мяжы на памежным пераходзе быў затрыманы адзін з кіраўнікоў «Моладзі БНФ» Антон Каліноўскі.

Памежнікі пратрымалі яго больш за чатыры гадзіны у чаканні супрацоўнікаў ваенкамата, каб перадаць ім затрыманага актывіста. Раней Антон Каліноўскі меў адтэрміноўку ад службы ў арміі. Верагодна, яе скасавалі і ў тэрміновым парадку плануюць адправіць актывіста ў армію, паведамляе сайт mbnf.org.

Нагадаем, што 4 чэрвеня таксама быў затрыманы актывіст «Маладога фронту» Яўген Скрабец. Два супрацоўнікі міліцыі і двое супрацоўнікаў ваенкамата пад пагрозай ужывання фізічнай сілы завезлі Скрабца ў неўралагічнае аддзяленне абласнога шпіталя, каб правесці медыцынскае абследаванне. У Скрабца была позва ў ваенкамат на 9 чэрвеня.

Такім чынам, другая хваля «палітычнага прызыву» набірае абароты. У мінулым годзе тэхналогія прызыву актывістаў розных грамадскіх рухаў была добра адпрацаваная. За апошні час у армію з рознымі парушэннямі заканадаўства гвалтоўна былі адпраўленыя Франак Вячорка, Іван Шыла, Зміцер Хведарук і іншыя актывісты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках