27 снежня 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на charter97.org працягваецца другія суткі. Мы трымаемся

101
Атака на charter97.org працягваецца другія суткі. Мы трымаемся

DdoS-атака пачалася ўчора ў 11-56 па менскім часе. Толькі да поўдню сённяшняга дня тэхнічнай службе атрымалася нейтралізаваць размеркаваную атаку, але праз 2 гадзіны яна пачалася зноў.

Новая «хваля» DdoS-атакі працягваецца з новай сілай і ідзе па нарастальнай. Магчыма, наш сайт неўзабаве будзе зноў недасяжны.

Учора, нагадаем, уваходзячы трафік перавысіў магчымасці сістэмы і хостынг-правайдэр быў вымушаны, фактычна, адключыць сервер ад знешняга свету.

Атаку на сайт прэс-цэнтр Хартыі’97 звязвае з дзейнасцю беларускіх спецслужбаў. Беларускія ўлады не ў першы раз прадпрымаюць спробу рэгуляваць інфармацыю ў інтэрнэце. Планамерна знішчаючы свабоду слова, закрыўшы практычна ўсе незалежныя газеты, заблакаваўшы доступ апазіцыі да тэлебачання і радыё, рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо не першы год спрабуе задушыць вольнае слова ў Сеціве.

Можна прыводзіць шмат тэм і матэрыялаў нашага сайта, якія маглі не спадабацца ўладам гэтым разам. Гэта і размяшчэнне відэа праграмы расейскага Первого канала «Пражэктарпэрысхілтан» з жорсткай сатырай на беларускага дыктатара, якую прапаганда пабаялася прапусціць у тэлевізійны эфір у Беларусі. Гэта і актыўнае асвятленне гандлёвай вайны з Расеяй, што выклікала вялікую дыскусію ў нашай краіне, але якую старанна замоўчваюць беларускія дзяржСМІ. Гэта, безумоўна, галадоўка, абвешчаная ў турме грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам і праблема палітвязняў у Беларусі, якая пастаянна паднімаецца намі. Відавочна адно – беларускія ўлады баяцца любой аб'ектыўнай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў краіне і для прыгнечання свабоды слова гатовыя выкарыстаць любыя метады.

Мы дзякуем нашым калегам з «Радыё Свабода», расейскага інтэрнэт-рэсурсу Lenta.ru, інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, Euroradio і іншых СМІ за салідарнасць і падтрымку.

Сайт «Радыё Свабода» абвясціў акцыю салідарнасці і размяшчае матэрыялы нашага сайта. Мы заклікаем калегаў па меры магчымасці падтрымаць нас і размяшчаць нашыя артыкулы на сваіх рэсурсах.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках