24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр абвясціў галадоўку ў беларускай турме

Грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр абвясціў галадоўку ў беларускай турме

Арыштаваны амерыканскі юрыст пратэстуе супраць самаўпраўнасці беларускіх улад.

Аб тым, што 8 чэрвеня грамадзянін ЗША абвясціў галадоўку, паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 ягоны адвакат Зміцер Гарачка.

Па словах адваката, Зэльцэр абвясціў галадоўку ад безвыходнасці. Пытанне аб ужыванні амністыі да ягонага падабароннага яшчэ не разглядалася. «Адміністрацыя магілёўскай калоніі яшчэ не разглядала пытанне аб ужыванні амністыі з-за таго, што няма даведкі з Менскага гарсуда аб адсутнасці да яго якога-небудзь пазову. Зэльцэр лічыць, што беларускія ўлады гэта зрабілі наўмысна, каб ён не патрапіў пад амністыю. Ён сказаў: іншага выйсця, як галадоўка, я ўжо не бачу», - удакладніў Зміцер Гарачка.

Па словах адваката, «гэта не самае лепшае выйсце з сітуацыі. Зэльцэр знаходзіцца ў цяжкай фізічнай форме і, безумоўна, галадоўка толькі пагоршыць ягоны стан».

Зміцер Гарачка адзначыў, што закон аб амністыі, пад якую фармальна трапляе Эмануіл Зэльцэр, уступіў у сілу амаль месяц таму.

«Пад амністыю, прымеркаваную да 65-годдзя вызвалення Беларусі, у прыватнасці могуць патрапіць асуджаныя на тэрмін да шасці год, калі яны адбылі адну чацвёртую тэрміна. Эмануіл Зэльцэр адбыў гэты тэрмін - ён асуджаны на тры гады і адбыў больш за год», паведаміў Зміцер Гарачка.

Па словах адваката Эмануіла Зэльцэра, зняволены знаходзіцца ў турэмнай лякарні ў магілёўскай выпраўленчай калоніі. «У яго пагоршыліся аналізы, ён стаў горш сябе адчуваць», - падкрэсліў Зміцер Гарачка.

Эмануіл Зэльцэр і ягоная сакратар Уладлена Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў Эмануіла Зэльцэра да трох год пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Ягоная сакратар - Уладлена Функ (Брускова) была прысуджаная да аднаго году пазбаўлення волі.

Усе судовыя працэсы па дадзенай справе праходзілі ў закрытым рэжыме.

Раней у шэрагу СМІ выказвалася меркаванне, што арышт Зэльцэра звязаны са справай аб спрэчцы за спадчыну памерлага ў Лондане бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі. Зэльцэр - былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і адмываннем грошай у Расеі і былых савецкіх рэспубліках.

ЗША патрабуюць неадкладнага вызвалення Эмануіла Зэльцэра на гуманітарных падставах, паколькі ў зняволенні стан ягонага здароўя сур'ёзна пагоршыўся.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках