26 снежня 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знешні дзяржаўны доўг за тры месяцы вырас амаль на 35%

1

Афіцыйная статыстыка сведчыць, што запазычанасць Беларусі за апошні час сур'ёзна вырасла.

Знешні дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь у студзені—сакавіку 2009 года вырас на 1 млрд. 266,8 млн. даляраў (на 34%) і на 1 красавіка склаў 4 млрд. 985,7 млн. даляраў ЗША. Такія дадзеныя апублікавала Міністэрства фінансаў, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым у структуры знешняга дзярждоўгу крэдыты, прыцягнутыя ўрадам Беларусі, выраслі за тры месяцы на 35,5% і склалі 4 млрд. 863,6 млн. даляраў (на 1 студзеня 2009 года — 3 млрд. 588,8 млн. даляраў).

Крэдыты, прыцягнутыя рэзідэнтамі пад гарантыі ўрада Беларусі, наадварот, скараціліся на 6,1% і на пачатак красавіка склалі 122,1 млн. даляраў (на 1 студзеня 2009 года — 130,1 млн. даляраў).

Сумарны знешні доўг Беларусі, паводле звестак незалежных экспертаў, даўно перавысіў 20 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках