28 лiстапада 2024, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабарончай арганізацыі «Берасцейская вясна» адмовілі ў рэгістрацыі

Прычыны, з якіх Берасцейскі аблвыканкам у чарговы раз адмовіў у рэгістрацыі арганізацыі «Берасцейская вясна», праваабаронцы лічаць надуманымі.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнні арганізацыі Уладзімір Вялічкін.

Гэтым разам падставай для адмовы названая адмена гарантыі на арэнду ўладальнікам памяшкання. Яшчэ за дзень да таго ўладальнік ніякіх прэтэнзіяў не выказваў, паведаміў праваабаронца.

Нагадаем, «Берасцейская вясна» спрабуе зарэгістравацца са студзеня. Папярэднія дзве адмовы ў рэгістрацыі матываваліся недакладнасцямі статуту і непаданнем пры здаванні пакета дакументаў квітанцыі аплаты за размяшчэнне ў газеце абвесткі пра рэгістрацыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках