26 снежня 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маўчанне Еўразвяза можа забіць беларускага палітвязня (Відэа)

5

Аўстрыйскія праваабаронцы б'юць трывогу: палітвязень Мікалай Аўтуховіч галадае ў турме больш за 50 дзён.

У сувязі з доўгай галадоўкай арыштаванага ў Беларусі прадпрымальніка праваабаронцы з Аўстрыі зрабілі відэаролік, які зараз актыўна распаўсюджваецца ў Інтэрнэце. У невялікім відэафільме распавядаецца аб лёсе беларускіх палітвязняў, адзін з якіх Мікалай Аўтуховіч у знак пратэсту супраць незаконнага арышту быў вымушаны абвясціць галадоўку. Але на акт пратэсту вязня сумлення беларускія ўлады не рэагуюць. Практычна няма ніякай рэакцыі і з боку кіраўніцтва Еўразвяза.

Праваабаронцы заклікаюць Еўрапейскі Звяз надаваць належную ўвагу лёсу палітвязняў у Беларусі, паколькі «замоўчванне праблем можа забіць гэтых людзей». У якасці прыкладу аўстрыйцы прыводзяць лёс Яны Паляковай. Беларуская праваабаронца пакончыла з сабой пасля таго, як яе прысудзілі да 2,5 год абмежавання волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках