Кошт кошыка валютаў упершыню перавысіў Br1000
10- 4.06.2009, 14:01
У абменных пунктах банкаў еўра сёння можна набыць па курсе ад Br4010 да Br4080 за 1 еўра, даляр - ад Br2829 да Br2831 за 1 даляр ЗША.
Курс беларускага рубля да даляра ЗША, вызначаны Нацыянальным банкам на 5 чэрвеня, з пачатку 2009 года, калі была праведзеная аднамомантавая дэвальвацыя, знізіўся на 5,32%, да еўра - на 7,17%, да расейскага рубля - на 0,26%, паведамляе БелТА.
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка замежных валютаў з пачатку года знізіўся на 4,21% і з 5 чэрвеня вызначаны на ўзроўні Br1000,39. Гэтае змяненне знаходзіцца ў межах 5-адсоткавага калідора ваганняў, дапушчальнага на 2009 год.
Як паведамлялася, з 2009 года Нацбанк пачаў ажыццяўляць прывязку беларускага рубля да кошыка з трох валютаў - даляр ЗША, еўра, расейскі рубель.
У абменных пунктах банкаў еўра сёння можна набыць па курсе ад Br4010 да Br4080 за 1 еўра, даляр - ад Br2829 да Br2831 за 1 даляр ЗША, расейскі рубель - ад Br92,2 да Br94,4 за 1 расейскі рубель.