23 снежня 2024, панядзелак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Кудрын: Я выказаў аб'ектыўныя адзнакі беларускай эканомікі

9

Міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрин збіраецца працягнуць кантакты з беларускім урадам, нягледзячы на рэзкія выказванні ў ягоны адрас з боку кіраўніцтва Беларусі.

Аб гэтым, як паведамляе БелаПАН са спасылкай на РІА "Новости", расейскі міністр заявіў журналістам 3 чэрвеня ў Горках (Расея).

"У двухбаковых сустрэчах я працягну размову з урадам Беларусі", - сказаў Кудрын, адказваючы на пытанне, як ён мае намер рэагаваць на жорсткія заявы ў ягоны адрас. Міністр падкрэсліў, што заўсёды працуе з усімі на асабістым кантакце. "Я, напрыклад, працую ў Дзярждуме з усімі фракцыямі. Я прыходжу і ў КПРФ, і ў ЛДПР, і ў "Справядлівую Расею", хоць яны дазваляюць сабе выказванні і аб палітыцы ўрада, і аб маім асабістым удзеле", - сказаў Кудрын. Па словах міністра, на справавую сферу, на выкананне ягоных прафесійных абавязкаў гэта "ніяк не ўплывае".

Аляксей Кудрын таксама адзначыў, што, крытыкуючы стан беларускай эканомікі, "выказваў аб'ектыўныя адзнакі, якія зробленыя не толькі Расеяй, але і міжнароднымі інстытутамі".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках