24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады паскардзіліся на Расею ў ААН?

5

У Нью-Ёрку адбылася канферэнцыя ААН, удзельнікі якой абмеркавалі сусветны фінансава-эканамічны крызіс.

Беларусь на канферэнцыі ААН адзначыла не толькі эканамічны, але і палітычны бок крызісу. На думку беларускага боку, некаторыя краіны вырашылі скарыстацца крызісам, каб аказаць палітычны ціск на іншыя краіны. Заява беларускага прадстаўніка, агучаная ў ААН, відавочна датычылася Расеі, піша «БДГ».

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас<> звярнуў увагу ўдзельнікаў канферэнцыі на небяспеку пратэкцыянізму ва ўмовах крызісу. На я/bго думку, пратэкцыянізм стаў выкарыстоўвацца некаторымі краінамі не толькі як абаронная мера для ўнутранага рынка, але і як інструмант палітычнага ціску.

«Яшчэ больш небяспечнымі з'яўляюцца меры пратэкцыянізму, у дачыненні да якіх ёсць падстава лічыць, што яны выкарыстоўваюцца не толькі для абароны ўнутранага рынка, але і для аказання палітычнага ціску на краіны. Такая практыка ў міжнародных адносінах недапушчальная», - падкрэсліў Андрэй Дапкюнас. Намёк быў зроблены відавочна ў адрас Расеі.

Беларускі бок у апошні час падкрэсліваў, што абмежаванні на ўвоз у краіну беларускіх тавараў, якія ўвяла Расея, маюць палітычны падмурак. Публічна гэта было зроблена ў чэрвені гэтага года, калі Менск абвінаваціў Маскву ў падрыве эканамічнай бяспекі Беларусі.

Сустракаючыся на мінулым тыдні з кіраўніком адміністрацыі Растоўскай вобласці Расеі Уладзімірам Чубам, беларускі кіраўнік паведаміў пра тое, што насуперак дасягнутым на палітычным узроўні дамоўленасцямі Расея ўвяла шэраг абмежаванняў у дачыненні да Беларусі.

«Расейскім бокам уведзеныя шматлікія абмежаванні і забароны, якія аказваюць вельмі негатыўнае ўздзеянне на двухбаковы гандаль. Яны ажыццяўляюцца насуперак нашымі дамоўленасцямі і фактычна пагаршаюць наступствы сусветнага фінансавага крызісу», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Супярэчнасці, якія ўзніклі паміж Беларуссю і Расеяй, дагэтуль не ўрэгуляваныя. У гэтай сувязі, верагодней за ўсё, беларускі бок палічыў патрэбным звярнуць увагу ААН на ціск, якія адчувае краіна з прычыны абвастрэння адносінаў з Расеяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках