29 снежня 2024, Нядзеля, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гвалтоўна забраны ў войска Франак Вячорка змешчаны ў шпіталь

Лідэра моладзевай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Франака Вячорку змясцілі ў вайсковы медыцынскі цэнтр № 290 у Бабруйску.

Аб гэтым БелаПАН паведаміў ягоны бацька, першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Па словах Вінцука Вячоркі, змяшчэнне Франака ў вайсковы медыцынскі цэнтр звязанае з тым, што ў маладога чалавека паўсталі праблемы з сэрцам і касцёва-сустаўнай сістэмай. «Па гэтай падставе летась Франака прызналі непрыдатным да праходжання вайсковай службы», - нагадаў бацька.

Зараз Франак Вячорка будзе праходзіць комплекснае абследаванне. «Наколькі я ведаю, гэтае абследаванне было прызначанае па рэкамендацыі медыцынскага цэнтра вайсковай часткі, у якой праходзіць службу мой сын. Час абследавання не вызначаны», - сказаў Вінцук Вячорка.

Ён таксама паведаміў, што 2 чэрвеня ў вайсковую частку, дзе праходзіць службу сын, прыязджала здымачная група Беларускага тэлебачання. "Я не выключаю варыянт таго, што Беларускае тэлебачанне рыхтуе чарговы «шэдэўр» у стылі фільма «Малады фронт. Киінэпінг», - сказаў Вінцук Вячорка.

Як раней паведамляў БелаПАН, у ліпені 2008 г. медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Менска прызнала Франака Вячорку непрыдатным да вайсковай службы па стане здароўя. Абласная медкамісія паставіла гэтае рашэнне пад сумнеў. Пасля абследавання ў вайсковым шпіталі маладому чалавеку была дадзеная адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 г. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Менска прызнаў моладзевага актывіста прыдатным да ваеннай службы. Суд гэтага жа раёна, дзе было абскарджанае рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў яго ў сіле. Рашэнне суду прымалася ў адсутнасць Франака і ягнага адваката.

У цяперашні час Франак Вячорка служыць у вайсковай частцы 48694 СПА у Мазыры (Гомельская вобласць).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках