23 снежня 2024, панядзелак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты вырашылі даць адпор БРСМ

14

Грамадзянская ініцыятыва Студэнцкая Рада пачынае кампанію супраць прымусовага залічэння студэнтаў у шэрагі праўладавага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», Студэнцкая Рада напісала заяву, у якой рэзка крытыкуе палітыку праўладавай моладзевай арганізацыі - БРСМ.

«У канцы свайго навучання ў навучальнай установе, каб атрымаць дыплом спецыяліста, табе неабходна падпісаць абыходны аркуш, -- вядзецца ў заяве. -- У некаторых вну і ссну ў абыходных аркушах прысутнічае графа БРСМ. Падчас наведвання «пяршоўкі» БРСМ ты можаш сутыкнуцца з наступнай сітуацыяй: называючы сваё імя і прозвішча, табе кажуць, што ты лічышся сябрам БРСМ і просяць заплаціць грашовы ўнёсак (5 000 рублёў)».

Складальнікі звароту заклікаюць усіх, хто сутыкнуўся з такой праблемай, не адмоўчвацца, а аб'яднаць свае высілкі ў супрацьстаянні адвольным паборам.

«Звяртайся да нас: такіх як ты - шмат! Толькі разам мы даможамся справядлівасці і навучым БРСМ лічыцца з нашым меркаваннем і жаданнем быць або не быць у іх шэрагах», -- напісана ў звароце.

Студэнцкая Рада заклікае паведамляць аб фактах вымагальніцтва грашовых сродкаў з боку БРСМ на электронны адрас [email protected].

Нагадаем, што пры атрыманні дыпламоў шматлікія беларускія студэнты сутыкнуліся з праблемай, калі ад іх патрабавалі аплаціць унёскі нібыта за ўдзел у праўладавым Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі. Пры гэтым выпускнікі не мелі ніякіх адносінаў да дадзенай арганізацыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках