24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабоду Аўтуховічу, Лявонаву, Асіпенку! (Фота)

Пад такім лозунгам прайшла чарговая акцыя дэмакратычных актывістаў у Бабруйску.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі на масту, насупраць бабруйскага аўтавакзала, 8-метровую расцяжку са словамі «Свабоду Аўтуховічу, Лявонаву, Асіпенку!», паведамляе сайт f-fight.org.

Нагадаем што лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. Праваабаронцы лічаць затрыманых палітвязнямі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення. Мікалай Аўтуховіч трымае бестэрміновую галадоўку пратэсту з 16 красавіка.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» маюць намер і далей працягваць акцыі салідарнасці з палітвязнямі – да іх вызвалення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках